ВУП Беларусі ў студзені-лістападзе вырас на 1,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Віцебску заззялі агні на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра. Акрамя ўрачыстай, канцэртнай і святочнай частак, значнасць падзеі падкрэсліў старт абласнога этапу рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

Намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у рамках рабочага візіту ў Інданезію сустрэўся з каардынуючым міністрам па эканамічных пытаннях Інданезіі Аірланга Хартарта. На сустрэчы бакі абазначылі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аншлагам на сцэне Віцебскай абласной філармоніі завяршыўся XXXVI Музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага. У апошні дзень фестывалю прагучала опера "Сельскі гонар" у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава сумесна з беларускімі і італьянскімі музыкантамі.

У Беларусі за студзень-кастрычнік 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 6,9 працэнта. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведамляе БЕЛТА.

Панядзелак, 15 снежня 2025 17:47

Да ведама!

20 снежня 2025 г. з 09.00 да 12.00 старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Васіль Мікалаевіч Шылаў правядзе прамую лінію па тэлефоне 43 92 25.

Графік руху цягнікоў на 2025-2026 год сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. Графік будзе дзейнічаць на працягу года.

У Беларусі зацвердзілі бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта прадугледжана законам ад 9 снежня 2025 года №112-З, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

У Іванаве ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі Паставам Віцебскай вобласці эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Гэты статус горад будзе мець у 2026 годзе.

Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 10 месяцаў бягучага года павялічыўся на 44,2 працэнта. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак.

Старонка 19 з 644