Беларускай чыгункай з 14 снежня 2025 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025-2026 год

15.12.2025

Графік руху цягнікоў на 2025-2026 год сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. Графік будзе дзейнічаць на працягу года.

Усяго ў нарматыўным графіку руху цягнікоў на 2025/2026 год па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 378 пар пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку ў міжнародных зносінах – 26 пар, у міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа – 24, міжрэгіянальных зносінах эканомкласа – 35, рэгіянальных зносінах бізнес-класа – 10, рэгіянальных зносінах эканомкласа – 283 пары цягнікоў, у тым ліку 36 пар цягнікоў у зносінах з гарадамі-спадарожнікамі г. Мінска – Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам.

Пры фарміраванні маршрутнай сеткі ў рамках Саюзнай дзяржавы чыгуначныя адміністрацыі дзвюх краін падышлі з улікам патрэбнасці насельніцтва ў паездках у дзённы або начны час, а таксама далёкасці паездкі. З 14 снежня 2025 года міжнародныя пасажырскія перавозкі арганізаваны ў зносінах Беларусь – Расія па асноўных пасажыраўтваральных напрамках у прамых і бесперасадачных зносінах такіх, як Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Мінеральныя Воды, Анапа, Архангельск і Мурманск.

У цэлым, у графіку руху на 2026 год захаваны ўсе раней існуючыя маршруты курсіравання міжнародных цягнікоў.

У рамках развіцця дзённага хуткаснага чыгуначнага паведамлення з 15 снежня 2025 года ў графіку руху прадугледжана штодзённае курсіраванне дадатковага цягніка № 719/720 Масква – Мінск – Масква саставам "Ластаўка".

Таксама са снежня 2025 года працягнуць курсіраванне бесперасадачныя вагоны Калінінград – Мінеральныя Воды (зімовы перыяд) і Мінск – Мінеральныя Воды (летні перыяд) перыядычнасцю праз дзень, а таксама Мінск – Архангельск праз Смаленск, Маскву, Яраслаўль, Волагду перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Цягнік міжнародных ліній Мінск – Самара прадугледжваецца ў новым графіку руху цягнікоў па ўказанні.

У графіку руху пасажырскіх цягнікоў у перыяды павышанага попыту на пасажырскія перавозкі па маршруце Мінск – Санкт-Пецярбург і Полацк – Масква таксама прадугледжаны дадатковыя цягнікі зручным для пасажыраў раскладам.

У мэтах забеспячэння перавозкі па предвыхадных, выхадных і святочных днях у графіку руху прадугледжаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш папулярным у пасажыраў маршрутах як у міжнародных зносінах, так і ў межах краіны.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах захаваны прынцып пазнавальнага для спажыўцоў транспартных паслуг раскладзе, пры гэтым, у мэтах прывядзення памераў руху пасажырскіх цягнікоў у адпаведнасць з пасажырапатокам быў скарэкціраваны маршрут руху цягніка міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 609/610 Гродна – Гомель – Гродна. Таксама ў зносінах Гродна – Гомель – Гродна дадаткова арганізавана курсіраванне бесперасадачнай групы вагонаў штодзённай перыядычнасцю маршрутам руху праз станцыю Мінск-Пасажырскі. Памеры руху цягнікоў, сфармаваных з вагонаў лакаматыўнай цягі і курсуюць у межах абласцей рэспублікі, захаваны без змен, у тым ліку на напрамку Віцебск – Крулеўшчызна – Лынтупы.

Асаблівая ўвага пры фарміраванні графіка была ўдзелена развіццю і ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі, у тым ліку за кошт задзейнічання сучаснага маторвагоннага рухомага саставу на пасажыраўтваральных напрамках, якія злучаюць нашу сталіцу з абласнымі цэнтрамі і гарадамі: Орша, Полацк, Пінск і Мазыр.

Так, са снежня 2025 года па маршруце Мінск – Пінск – Мінск прызначаны новы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа перыядычнасцю курсіравання па суботах і нядзелях, а таксама ў перадсвяточныя і святочныя дні, акрамя гэтага, у паведамленні Брэст – Мінск па панядзелках прызначаны рэгулярны цягнік запатрабаваным для пасажыраў раскладам.

У зносінах паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі рэспублікі будуць курсіраваць больш за 30 пар цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія абслугоўваюцца маторвагонным рухомым саставам.

Графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту і забяспечвае транспартную даступнасць для насельніцтва рэгіёнаў.

З улікам гэтага, а таксама ў выніку праведзенай сумеснай работы з Магілёўскім аблвыканкамам па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўным участку Асіповічы – Градзянка ў сувязі з нязначным пасажырапатокам, сувымерным з колькасцю месцаў у аўтобусе, чыгуначныя пасажырскія зносіны на гэтым напрамку заменены аўтобуснымi.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнай мабільнай праграмы "БЧ.Мой цягнік" і па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

rw.by