Гандлёва-лагістычны цэнтр (ГЛЦ), які будуецца ў Віцебскім раёне, стане адным з буйных праектаў у сферы лагістыкі і дасць магчымасць стварыць камфортныя ўмовы для перавозчыкаў грузаў у Расію і з яе. Пра гэта пры наведванні будпляцоўкі аб'екта журналістам распавёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, паведамляе БЕЛТА.
Аб'ём продажу нафтапрадуктаў у Беларусі павялічыўся на 8 працэнтаў у бягучым годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў у час пасяджэння савета канцэрна "Белнафтахім", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" ў Полацкім раёне праводзіцца работа па актуалізацыі базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Традыцыйная дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" стартуе ў Беларусі 1 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Крысціна Сарока.
З ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці праводзіцца мабілізацыйнае вучэнне з прызывам ваеннаабавязаных. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Беларусь плануе ў 2025 годзе нарасціць экспарт больш як на 5 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Для павышэння якасці і даступнасці чыгуначных перавозак ААТ "РЧ" сумесна з Беларускай чыгункай арганізуюць курсіраванне прыгранічных прыгарадных паяздоў у напрамку Смаленск - Асінаўка, Асінаўка - Орша, Смаленск - Завольша, Завольша - Віцебск. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Беларускія аграрыі з улікам рапсу сабралі больш за 4,8 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Летнія канікулы старшакласніца Гаранскай СШ Карына Галай запомніць на ўсё жыццё: бацька дазволіў ёй працаваць разам з ім на камбайне, займацца ўборкай зерневых культур.
Жніво — асаблівая пара. У поўнай меры спазнаць яго атмасферу можа толькі той, хто з самай раніцы і да позняга вечара працуе на палях, збожжатоках, адчуваючы ўсю сілу хлебнага коласа.