У Полацкім раёне праводзіцца работа па актуалізацыі базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы

01.08.2024

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" ў Полацкім раёне праводзіцца работа па актуалізацыі базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

З базы даных выключаюцца грамадзяне пры іх звароце і прад'яўленні пацвярджаючых дакументаў, якія адносяцца да наступных катэгорый:

Катэгорыя грамадзян Пералік дакументаў падаецца штоквартальна
працуючыя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза: Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка Працоўны дагавор (кантракт), які пацвярджае факт занятасці з замежным наймальнікам прадастаўляецца штоквартальна
навучэнцы ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза: Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка даведка з установы адукацыі, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факт навучання прадастаўляецца штоквартальна
грамадзяне, з якімі спынены працоўныя адносіны працоўная кніжка, даведка ад наймальніка, іншыя пацвярджаючыя дакументы
грамадзяне, якія з'яўляюцца ваеннаслужачымі, супрацоўнікамі (работнікамі) ваенізаванай арганізацыі ваенны білет, даведка з месца праходжання службы з указаннем перыяду, іншыя пацвярджаючыя дакументы
атрымліваючыя даходы ад здачы ў наём памяшканняў, машына-месцаў адпаведныя дакументы з ІМПЗ па Полацкім раёне
вырабляючыя прадукцыю раслінаводства/жывёлагадоўлі на прадастаўленых ім, а таксама членам іх сем'яў, зямельных участках (для грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Полацкага раёна) даведка, якая пацвярджае, што прадукцыя вырашчана (выраблена) на зямельным участку, прадстаўляецца штоквартальна
ІП, плацельшчыкі адзінага падатку, падатку на праф. даход і іншыя фізічныя асобы адпаведныя дакументы з ІМПЗ па Полацкім раёне, якія пацвярджаюць факт выплаты падатку

У выпалдку не прадастаўлення звестак, якія пацвярджаюць Вашу занятасць, налічэнне платы за падагрэў вады будзе ажыццяўляцца па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2018 г. г. № 314 "Аб вызначэнні паслуг, якія прадстаўляюцца працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, і аб умовах іх прадастаўлення".

Больш поўную інфармацыю можна ўдакладніць:

— на афіцыйным сайце Полацкага райвыканкама, ва ўкладцы "Дэкрэт № 3";

— ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне па працы) (г. Полацк, вул. Энгельса, д. 2, каб. 21, 25) або па тэлефонах: 46- 21-71, 46-77-70

Дакументы можна падаць на электронны адрас:

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.—region.gov.by';document.getElementById('cloak8bcc78cfad123508c6bacf76a0acf4b8').innerHTML += ''+addy_text8bcc78cfad123508c6bacf76a0acf4b8+'<\/a>';

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні звяртацца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў Полацкім раёне (папярэдні запіс:

г. Полацк, вул. Энгельса, д. 2, каб. 21, 25) або па тэлефонах: 46-21-71, 46-77-70, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні (г. Полацк, вул. Энгельса, д. 2, каб. 24).

https://www.pvestnik.by