Навіны рэспублікі

27.02.2025

Беларусь і Іран прапрацоўваюць пагадненне па пастаўках кабельна-правадніковай прадукцыі

Пагадненне па пастаўках кабельна-правадніковай прадукцыі прапрацоўваюць Беларусь і Іран. Размова аб гэтым ішла ў час B2B-перагавораў паміж дзелавымі коламі Беларусі і Ірана на пляцоўцы Тэгеранскай палаты гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

26.02.2025

Нацыянальны фестываль архітэктуры ў Беларусі пройдзе восенню

Нацыянальны фестываль архітэктуры ў Беларусі пройдзе восенню. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня ГА "Беларускі саюз архітэктараў" Алег Быкоўскі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

25.02.2025

Экскурсіі з музыкай і блінамі арганізуюць у Беларусі ў Масленічны тыдзень

Экскурсіі з музыкай і блінамі арганізуюць у Беларусі ў Масленічны тыдзень, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

24.02.2025

Азімыя ў Беларусі ад маласнежнай зімы не пацярпелі

Азімыя ў Беларусі ад маласнежнай зімы не пацярпелі. Аб гэтым у час выязнога семінара па сельгастэматыцы з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі заявіў гендырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

21.02.2025

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

За мінулы год беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы адгрузілі на экспарт 6 млн тон малака і малакапрадуктаў, пашырыўшы геаграфію паставак да 69 дзяржаў. На поспехах малочнай жывёлагадоўлі на знешнім контуры ў час форуму "Малочная ферма", што праходзіць цяпер у сталіцы, зрабіў акцэнт першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

20.02.2025

У Беларусі ў студзені пабудавалі 2,4 тыс. новых кватэр

У Беларусі ў студзені 2025 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 266,3 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

19.02.2025

Беларусь прадоўжыць пошук і вяртанне страчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны культурных каштоўнасцей

У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

18.02.2025

У Беларусі ўносяць змяненні ў класіфікацыю адходаў

Падрыхтавана першая рэдакцыя праекта "Класіфікатар адходаў, што ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

17.02.2025

Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб бюджэце на 2025 год

Урад Беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб бюджэце на 2025 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 лютага 2025 года нумар 89, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

14.02.2025

У Беларусі ў 2024 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы заключана больш як 32,6 тыс. шлюбаў

У Беларусі ў 2024 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы заключана больш як 32,6 тыс. шлюбаў, паведаміла журналістам кансультант упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.