У Беларусі ў студзені-красавіку пабудавалі 10,5 тыс. кватэр

22.05.2023

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў Беларусі ў студзені-красавіку пабудавалі 10,5 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 069,8 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 457,1 тыс. кв.м, або 42,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 342,2 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 429,4 тыс. кв.м жылля, або 40,1 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

БелТА