Забарона на наведванне лесу ўведзена ў 65 раёнах Беларусі

16.05.2023

Забарона на наведванне лесу ўведзена ў 65 з 118 раёнаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона на наведванне лесу ўведзена ў кожнай вобласці краіны. У Віцебскім рэгіёне нельга наведваць лес у 11 раёнах, у Магілёўскім - 13, Гомельскім - 11, Мінскім - 13, Брэсцкім - 8, Гродзенскім - 9. Адзіным рэгіёнам, дзе дазволена наведванне лесу, з'яўляецца Браслаўскі. У астатніх 52 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на перамяшчэнне па лясной мясцовасці.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забароны і абмежаванняў на наведванне лесу. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.

БелТА