Беларусь і Расія вызначаць парадак узаемадзеяння пры пастаўках падлягаючай веткантролю прадукцыі

10.10.2022

Беларусь і Расійская Федэрацыя вызначаць парадак узаемадзеяння пры пастаўках падлягаючай ветэрынарнаму кантролю прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь у час расійскай аграпрамысловай выстаўкі "Залатая восень - 2022" сустрэўся з кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Сяргеем Данквертам. Бакі абмеркавалі двухбаковае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў у галіне ветэрынарыі дзвюх краін. За час супрацоўніцтва Беларусі і Расіі былі прыкладзены значныя намаганні для інтэграцыі інфармацыйных сістэм у галіне каранціну раслін і ветэрынарыі, якія ужо цяпер дазваляюць сачыць за перамяшчэннем прадукцыі з дапамогай высокатэхналагічных платформ.

Акрамя таго, на перагаворах бакі пацвердзілі, што завяяшаюць работу над парадкам двухбаковага ўзаемадзеяння пры пастаўках падлягаючай ветэрынарнаму кантролю прадукцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

БелТА