Травы другога ўкосу ў Беларусі ўбралі больш як з 330 тыс. га

18.07.2022

Травы другога ўкосу ў Беларусі ўбралі з 334,8 тыс. га плошчаў, што складае 83,6 працэнта да скошанага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 15 ліпеня, другі ўкос у Брэсцкай вобласці праведзены на 64,2 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 10,6 працэнта, Гомельскай - 40 працэнтаў, Гродзенскай - 36,2 працэнта, Мінскай - 46,8 працэнта, Магілёўскай - 31,1 працэнта.

Нарыхтавана 506,6 тыс. т сена (53 працэнты да плана), 9657,4 тыс. т сенажу (71,9 працэнта) і 261,9 тыс. т сіласу (1,37 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 31,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.

Азімага ячменю ўбрана 34,4 тыс. га (57,8 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 175,6 тыс. т. Азімай свірэпіцы ўбрана 4,54 тыс. га, або 37,9 працэнта ад плана.

БелТА