Беларусь і ЮНІСЕФ абмеркавалі практычнае ўзаемадзеянне

08.04.2022

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Таняй Радачай. У час перагавораў абмяркоўвалася практычнае ўзаемадзеянне Беларусі і ЮНІСЕФ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Юрый Амбразевіч асабліва падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ для беларускага боку. Фонд з'яўляецца значным партнёрам урада ва ўдасканаленні нацыянальнай палітыкі і практык, накіраваных на ўсебаковае развіццё дзяцей і падлеткаў, абарону іх правоў і пашырэнне магчымасцей, павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ў названых мэтах.

Таня Радачай запэўніла ў імкненні фонду садзейнічаць Беларусі ў рамках свайго мандата яе у пытаннях доўгатэрміновага характару, так і ў тэрміновых сітуацыях, адзначыўшы падключэнне ЮНІСЕФ да гуманітарнай дапамогі ўкраінскім бежанцам, якія прыбываюць у Беларусь.

БелТА