Беларусь плануе пастаўляць у Іран раслінаводчую, мясную і малочную прадукцыю

29.03.2022

Беларусь будзе пастаўляць у Іран раслінаводчую, мясную і малочную прадукцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы кіраўніка міністэрства Ігара Брыло з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры. "Бакі абмеркавалі нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, у тым ліку арганізацыю паставак беларускай раслінаводчай, мясной і малочнай прадукцыі, а таксама камбікармоў і прэміксаў для жывёл у Іран, сустрэчных паставак агародніны, фруктаў, рыбы і морапрадуктаў з Ірана ў Беларусь. Таксама ў ходзе нарады былі разгледжаны і іншыя пытанні супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - расказалі ў прэс-службе.

У 2021 годзе ўзаемны тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання склаў $10,9 млн., што на 22 працэнты больш, чым у 2020 годзе.

БелТА