Беларусь прадставіць каля 50 навукова-тэхнічных распрацовак на выстаўках ва Узбекістане

17.11.2021

Амаль 50 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у галіне харчовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі прадставяць беларускія распрацоўшчыкі на міжнародных выстаўках UzProdExpo і UzAgroExpo, якія пройдуць з 24 па 26 лістапада ў Ташкенце (Узбекістан). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"На калектыўным стэндзе ДКНТ свае экспанаты прадэманструюць установы Міністэрства адукацыі, арганізацыі "Белдзяржхарчпрама", а таксама ААТ "МАЗ" і ТАА "Манросці". Сярод найбольш цікавых распрацовак - тэхналогіі фітарэмедыяцыі тэхнагенна пашкоджаных глеб, газавы самазвал, тэхналогіі атрымання кісламалочных напіткаў, касметычныя маскі на аснове збожжавых прадуктаў, таблетаваная натуральная кава і шырокі асартымент кандытарскай прадукцыі вядучых беларускіх вытворцаў", - расказалі ў прэс-службе.

Міжнародныя выстаўкі харчовай прамысловасці UzProdExpo і сельскай гаспадаркі UzAgroExpo пройдуць на пляцоўцы выставачнага комплексу "Узэкспацэнтр". На іх будуць прадстаўлены сельскагаспадарчая тэхніка, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне, прадукты харчавання, напіткі і інгрэдыенты, тара і ўпакоўка. У 2019 годзе ў выстаўках прынялі ўдзел больш за 150 кампаній і дэлегатаў з 27 краін свету.

БелТА