У Беларусі ў студзені-жніўні пабудавалі больш за 29 тыс. кватэр

21.09.2021

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - жніўні пабудавалі 29,2 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю амаль 2,52 млн кв.м жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1,04 млн кв.м, або 41,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 763,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 730,9 тыс. кв.м жылля, або 29 працэнтаў ад агульнага ўводу па краіне.

БелТА