"У сектары "Сувязь і інфарматызацыя" па выніках работы за 9 месяцаў 2020 года захавалася станоўчая дынаміка важнейшых эканамічных паказчыкаў. За студзень-верасень выкананы ўстаноўленыя для Мінсувязі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, забяспечана стабільнае фінансавае становішча арганізацый у сферы сувязі і інфарматызацыі", - сказалі ў міністэрстве.
Так, тэмп росту валавой дабаўленай вартасці склаў 108,2 працэнта, у структуры ВУП удзельная вага сувязі і інфарматызацыі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1,2 працэнтнага пункта і склала 7,3 працэнта.
Экспарт камп'ютарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг вырас на 10,5 працэнта (пры заданні - рост на 8,6 працэнта).