У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі прадстаўніцтваў агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі.
Удзельнікі адзначылі важнасць сумеснай работы ў 2025 годзе па рэалізацыі шэрага мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама супрацоўніцтве Беларусі і агенцтваў сістэмы ААН у кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў цэлым.
Міністр замежных спраў выказаў пазітыўную ацэнку шматгадоваму супрацоўніцтву Беларусі і ААН, акцэнтаваўшы ўвагу на ўкладзе Беларусі як краіны - заснавальніцы Арганізацыі ў пашырэнне пазітыўнага парадку дня ў ААН, накіраванага на пабудову справядлівага і шматпалярнага свету.
Падпісаная рамачная праграма з'яўляецца стратэгічна выверанай дарожнай картай, якая поўнасцю сінхранізавана з нацыянальнымі прыярытэтамі Беларусі - Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года і Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2026-2030 гады, якая была прынята 19 снежня на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.
У рамачнай праграме вызначаны чатыры стратэгічныя прыярытэты і адпаведныя доўгатэрміновыя вынікі па рэалізацыі кожнага з прыярытэтаў - чалавечае развіццё і дабрабыт для ўсіх, інклюзіўная і ўстойлівая эканамічная трансфармацыя, чыстае навакольнае асяроддзе для забеспячэння жыццядзейнасці людзей, інстытуцыянальныя асновы для міру і развіцця.


















