Беларускі стэнд прадстаўлены дзесяццю вядучымі прадпрыемствамі. "Яны працуюць на стыку інавацый і традыцыйных галін сельскай гаспадаркі", - падкрэсліў Яўген Русак.
Стэнд складаецца з трох блокаў. "Першы блок прысвечаны інавацыям. Гэта перадавыя распрацоўкі ў галіне кармавых дабавак, вытворчасці амінакіслот і камбікармоў, інавацыйныя рашэнні ў даільным абсталяванні. Другі - прысвечаны сельскай гаспадарцы і прадстаўлены кампаніяй, якая займаецца развядзеннем племянной жывёлы, прапануюць насенне розных культур. Трэці блок прадстаўлены тэхнікай буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі: трактарамі, збожжаўборачнымі, кормаўборачнымі камбайнамі, неабходнымі камплектуючымі", - расказаў намеснік дырэктара цэнтра.
Ужо заўтра адбудзецца першы Беларуска-казахстанскі аграрны форум, у час якога беларускія кампаніі змогуць падрабязней расказаць аб сваёй дзейнасці, а таксама ў рамках дыялогу вызначыць далейшыя шляхі выбудоўвання супрацоўніцтва з казахстанскім бокам у аграрнай сферы.
Арганізатар экспазіцыі - Нацыянальны цэнтр маркетынгу. У цырымоніі афіцыйнага адкрыцця выстаўкі прыняў удзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандр Якоўчыц, а беларускі стэнд наведаў віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Ермек Кенжэханулы. Работа выстаўкі прадоўжыцца да 24 кастрычніка.




















