Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 937,2 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 31,8 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пабудавана 551,8 тыс. кв.м. Для шматдзетных сем'яў уведзена 389,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1094,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 37,2 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.




















