Прэм'ер-міністру Грузіі перададзена віншавальнае пасланне ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды паспяховага правядзення выбараў у органы мясцовага самакіравання.
Бакі разгледзелі пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы сёмага пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.




















