Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-ізраільскіх адносін і ўдакладнілі планы на бліжэйшую, сярэднетэрміновую перспектыву ў ключавых галінах супрацоўніцтва. Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу.
Ізраільскі бок адзначыў значныя намаганні беларускай дзяржавы па захаванні яўрэйскай гістарычнай і культурнай спадчыны, сярод якіх рашэнне аб стварэнні ў Навагрудку музея халакосту і супраціўлення.