Экспазіцыя арганізавана Дэпартаментам камерцыі і Федэрацыяй гандлёвых палат правінцыі Гуандун (цэнтрам правінцыі з'яўляецца горад Гуанчжоу). Гэта выстаўка пазіцыянуецца як новая платформа для інтэграцыі ўнутранага і знешняга гандлю.
На палях выстаўкі генеральны консул правёў перагаворы з кітайскімі дзелавымі коламі па пытаннях развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Беларусь мае намер выкарыстоўваць патэнцыял развіцця эканамічных сувязей з кітайскай правінцыяй Гуандун.
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая выбудавана сістэмна і наладжваецца ўсё больш шырокае прамое ўзаемадзеянне.