Кіраўнік дзяржавы ацаніў праведзеныя перагаворы як змястоўныя. Паводле яго слоў, бакі дасягнулі добрых вынікаў, якія дадуць магчымасць зрабіць пазітыўныя зрухі ў двухбаковым узаемадзеянні. "Добрым будзе вынікам гэтых зрухаў, калі мы ў бліжэйшы час, як дамовіліся з Прэзідэнтам, падрыхтуем і падпішам дагавор аб стратэгічным супрацоўніцтве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.