Паводле аператыўных даных на 7 жніўня, у краіне намалочана 4 млн 30 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,092 млн т, Гродзенская - 869 тыс. т, Мінская - 822 тыс. т, Гомельская - 484 тыс. т, Магілёўская - 455 тыс. т, Віцебская - 308 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 40 працэнтаў плошчаў, што складае 791 тыс. га.
Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 120 тыс. т (17 працэнтаў ад плана), алейнага семя рапсу - 72 тыс. т (75 працэнтаў ад плана).
Лён выцераблены на 24 тыс. га, што складае 50 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Травы другога ўкосу скошаны на плошчы 869 тыс. га - 81 працэнт ад плана.
Нарыхтавана сена - 308 тыс. т (43 працэнты ад плана), сенажу - 11 млн 284 тыс. т (81 працэнт ад плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы - 346 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 404 тыс. т (34 працэнты ад плана).