Сустрэча прайшла з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Абдулрахмана Сулеймана аль-Ахмада ў нашай краіне. Міністр падзякаваў паслу за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне традыцыйна дружалюбных беларуска-саудаўскіх адносін.
Субяседнікі таксама абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і палітычнае ўзаемадзеянне. Акрамя таго, бакі намецілі крокі па актывізацыі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.