Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 78 раёнах Беларусі

18.06.2025

У 78 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Так, для наведвання абмежаваны ўсе раёны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскай вобласці свабодны ад абмежаванняў пяць раёнаў - Барысаўскі, Крупскі, Лагойскі, Смалявіцкі і Стаўбцоўскі, а ў Магілёўскай вобласці два - Дрыбінскі і Мсціслаўскі.

У Гомельскай вобласці абмежаваны для наведвання дзевяць раёнаў: Гомельскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі і Светлагорскі. Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці няма абмежаванняў на наведванне лясоў.

Перад тым як адправіцца ў лес, трэба даведацца аб актуальнай сітуацыі ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.

БелТА