Па выніках першага квартала 2025 года аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі вырас на 1,8 працэнта - гэта плюс $406 млн. "Мы прадаўжаем гандляваць са 190 краінамі і тэрыторыямі. У дзясятку нашых партнёраў уваходзяць Расія, Кітай, ААЭ, Казахстан, Турцыя, Індыя, Бразілія, Узбекістан, а таксама Германія і Польшча. Дынамічна развіваецца экспарт паслгу - забяспечаны рост на 14,8 працэнта", - расказаў Дзяніс Сідараў.
Асноўныя рынкі, куды Беларусь нарасціла экспарт у І квартале: краіны Афрыкі - у 2 разы, Лацінская Амерыка - у 1,8 раза, краіны Азіі - на 40 працэнтаў.
Прыярытэты экспарту Беларусі на бліжэйшую перспектыву - упор на краіны далёкай дугі. "У праграме дзейнасці ўрада 30 працэнтаў гэтыя рынкі павінны займаць у агульным тавараабароце. Гэта прыярытэтная задача. Акрамя таго, застаецца прыярытэтам захаванне існуючых рынкаў, якія цяпер яшчэ засталіся за намі, у тым ліку і санкцыйныя, а таксама развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй", - падкрэсліў ён.