Дэлегацыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі на чале са старшынёй экспертнага ведамства генерал-маёрам юстыцыі Аляксеем Волкавым прыбыла ў Кітайскую Народную Рэспубліку з робочым візітам.
У ходзе візіту адбылася сустрэча старшыні ДКСЭ Аляксея Волкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспулікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандрам Чарвяковым.
"Бакі абмеркавалі будучы парадак дня візіту, перспектывы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, развіццё супрацоўніцтва з Міністэрствам грамадскай бяспекі і Міністэрствам юстыцыі Кітая, вызначылі ключавыя напрамкі далейшага дыялогу", - праінфармавалі ў прэс-службе.