"Сёння ў краіне ўжо рэалізуюцца некалькі платформ. Гэта платформа прасочвальнасці тараваў, платформа маркіроўкі тавараў, электроннага рахунка-фактуры і сістэма СККА (сістэма кантролю касавага абсталявання. - Заўвага БЕЛТА), якая ўкараняецца. Інтэграваўшы гэтыя сістэмы, зрабіўшы іх "дружалюбнымі", мы атрымліваем адзіны гандлёвы дакумент, па якім аналітычны цэнтр будзе бачыць увесь рух тавару, работ і паслуг у краіне. Асноўная мэта стварэння такой платформы - гэта сачэнне за дабаўленай вартасцю ў ланцужку руху тавару", - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.
"Тут нават мэта не рэгуляванне цэн. Асноўная мэта - сачэнне за ланцужком фарміравання дабаўленай вартасці па ўсім жыццёвым цыкле тавару, работы або паслугі, - яшчэ раз звярнуў увагу Мікалай Снапкоў. - Такім чынам, гэта будзе безумоўная інфармацыйная аснова для прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў, якіх ад нас патрабуе Прэзідэнт".
Паводле слоў першага намесніка прэм'ер-міністра, гэта платформа крытыкавалася з боку кіраўніка дзяржавы, аднак ён усё ж адобрыў пачатак гэтай работы. Пры гэтым ва ўрада, запатрабаваў Прэзідэнт, павінна быць выразнае разуменне, навошта патрэбна гэта платформа, якім чынам яна будзе стварацца і ці не створыць гэта рызык уцечкі камерцыйнай інфармацыі.
"Мы з гэтым прадуктам будзем працаваць", - рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.