Подпісы пад дакументам паставілі міністр эканомікі Юрый Чабатар і міністр камерцыі КНР Ван Вэньтаа.
Пагадненнем замацоўваецца прававая аснова для развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Прадугледжваецца стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і Кітаем, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый. Таксама ствараецца зачын для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік.
Беларусь - першая з краін ЕАЭС, з кім Кітай заключае такое пагадненне.