У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, абмеркавалі шырокае кола пытанняў актуальнага парадку дня. Субяседнікі пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Кітаем у рэчышчы ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Акрамя таго, адзначана гатоўнасць узаемавыгаднага супрацоўніцтва на міжнародных і рэгіянальных пляцоўках, а таксама ў рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".