"Сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі з году ў год змяняецца да лепшага. Актыўна рэалізуецца ўжо другая дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", у аснове якой удасканаленне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі, капітальны рамонт жылля, рэканструкцыя дваровых тэрыторый, забеспячэнне якаснай пітной вадой", - адзначыў Генадзь Трубіла.
"Мы вырашым задачу па забеспячэнні якаснай пітной вадой насельніцтва. У краіне 1,2 тыс. станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза пабудавана ўжо. За два гады нам трэба будзе яшчэ 400 такіх станцый пабудаваць", - сказаў міністр.