На сустрэчы з дэлегацыяй з Манголіі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод іх пастаўкі племянной буйной рагатай жывёлы ў Манголію, абсталявання для аснашчэння малочных і жывёлагадоўчых ферм, насення бульбы і іншых сельскагаспадарчых культур, ветэрынарных прэпаратаў беларускай вытворчасці. Таксама ў час сустрэчы закранута пытанне навучання і перападрыхтоўкі мангольскіх спецыялістаў у беларускіх аграрных ВНУ.
Па выніках перагавораў паміж міністэрствамі адбылося падпісанне падагульняючага пратакола трэцяга пасяджэння беларуска-мангольскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы і пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі.