У Беларусі ў студзені-лістападзе пабудавалі 35,1 тыс. кватэр

20.12.2023

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў студзені-лістападзе 2023 года пабудавана 35,1 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3 290,6 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 254 тыс. кв.м, або 38,1 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 878,6 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 106 тыс. кв.м жылля, або 33,6 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

БелТА