Беларусь і Іран абмеркавалі ўзаемадзеянне і ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках

09.10.2023

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 5 кастрычніка правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Багеры Кані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-іранскіх адносін, а таксама планы па правядзенні ў бліжэйшы час двухбаковых мерапрыемстваў на розных узроўнях.

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадкаў дня.

Асобную ўвагу бакі ўдзялілі ўзаемадзеянню і ўзаемнай падтрымцы ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і БРІКС.

У гэты ж дзень у Міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшлі беларуска-іранскія кансультацыі па агульнапалітычных пытаннях. Беларускі бок на іх узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, іранскі - Алі Багеры Кані. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі шырокі пералік пытанняў беларуска-іранскага палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага парадку дня. У тым ліку размова ішла пра ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях, разглядаліся таксама перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і абмен візітамі.

БелТА