Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 98 раёнах Беларусі

13.06.2023

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 98 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як удакладнілі ў ведамстве, адносна спрыяльная сітуацыя назіраецца толькі ў Гомельскай вобласці. Тут наведванне лясоў абмежавана ў чатырох раёнах, забаронена ў адным.

Даведацца аператыўную інфармацыю аб увядзенні і зняцці забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў можна на сайце міністэрства.

БелТА