У Беларусі нарыхтавана амаль 9 працэнтаў сенажу

31.05.2023

У Беларусі нарыхтавана амаль 9 працэнтаў сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 мая, травы першага ўкосу скошаны на 312 тыс. га, што складае 23,5 працэнта запланаваных плошчаў. Нарыхтавана 11,5 тыс. т сена (1,19 працэнта), 1,212 млн т сенажу (8,85 працэнта) і 135,2 тыс. т сіласу (0,70 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць больш за 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 3,85 працэнта.

Падсяванне шматгадовых траў выканана на 252,6 тыс. га (78,2 працэнта плана).

БелТА