Асноўныя ўрачыстасці пройдуць 26-28 мая. Традыцыйна палачан і гасцей горада чакае насычаная праграма: шэсце працоўных калектываў, цырымонія ўшанавання лепшых работнікаў, прадпрыемстваў і арганізацый.
У рамках святкавання Дня горада пройдзе цырымонія прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Полацкага раёна», уручэнне ганаровага знака «За заслугі перад Полацкам», святочныя канцэрты з удзелам творчых калектываў Полаччыны і гасцей. Полацкі ГДК запрашае на спектакль у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.
Па традыцыі будуць працаваць гандлёвыя, рамесныя рады. У праграме свята — рэалізацыя праектаў «Сяброўствам адзіныя Полацк і гарады-пабрацімы», «Саюз стагоддзяў: Полацк-Ганза», паказальныя выступленні па сілавым экстрыме, дэманстрацыйныя пляцоўкі Полацкага РАУС, Полацкага ГРАНС, майстар-класы, выставы, літаратурны форум, спартыўныя турніры, адкрыты пленэр мастакоў і многае іншае.
Па асобным плане адбудзецца святкаванне Дня хіміка, Дня пагранічніка. Праграма мерапрыемстваў будзе апублікавана ў наступным выпуску нашай газеты.
Крыніца: www.pvestnik.by