Па традыцыі ў Полацку на плошчы Свабоды адбыўся ўрачысты мітынг «Разам мы — Беларусь».
Аддаць пашану сімвалам дзяржавы, тым самым выказаць любоў і павагу да сваёй Радзімы, гонар за прыналежнасць да народа-пераможцы, прыйшлі ганаровыя госці Святлана Валюшкіна, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, Ірына Дзёмінава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама, старшыня Полацкай РА РГА «Белая Русь», Ганна Сярко, першы сакратар Полацкага РК ГА «БРСМ», а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, дэпутацкага корпуса, кіраўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, ветэраны працы, моладзь, а таксама госці і запрошаныя.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена старшыні Савета дружыны СШ №2, намесніку старшыні дзіцячай палаты Полацкага раённага савета ГА «БРПА» Яўгеніі Макаравай, сакратару першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» СШ №2 Паліне Цітовай, а таксама інструктару лакаматыўных брыгад лакаматыўнага дэпо «Полацк», актывісту Полацкай РА РГА «Белая Русь» Уладзіміру Свяцкаму.
На плошчы гучалі словы віншаванняў і добрых пажаданняў. Яркая расфарбоўка сцягоў, жывое шматгалоссе надавалі падзеі святочнасць.
Урачыстым момантам мерапрыемства стала цырымонія прыняцця новага папаўнення ў шэрагі грамадскіх арганізацый «БРПА» і "«БРСМ». Вялікі гонар быць прынятымі ў шэрагі гэтых масавых арганізацый удастоены лепшыя школьнікі і прадстаўнікі моладзі. Шэрагі Полацкай РА ГА «БРПА» папоўнілі 300 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 20 дзяўчат і юнакоў СШ №2 атрымалі членскія білеты ГА «БРСМ».
Значна, што ў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь больш за 60 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый сталі членамі Полацкай РА РГА «Белая Русь».
У канцы мерапрыемства, у знак глыбокай удзячнасці тым, хто аддаў сваё жыццё ў імя міру і спакою на зямлі ўдзельнікі мітынгу ўсклалі да падножжа помніка «Вызваліцелям Полацка» кветкі, ушанавалі памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Фота надзеі КАЛУЖОНАК.