Стварыць настрой і карысны вольны час пастараліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму Полацкага раёна. Сярод арганізатараў - Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЭФ, прадстаўнікі якога таксама прынялі ўдзел у свяце. Галоўныя ўдзельнікі фестывалю - шматдзетныя, замяшчальныя сем'і, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Кожны змог знайсці забаву па душы. Вялікай папулярнасцю карысталіся майстар-класы і гульнявыя пляцоўкі ЦКРНіР, ТЦСАН Полацкага раёна, Полацкага РЦДiМ, Цэнтра, дружалюбнага падлетка, «Адкрыццё», гульнявыя пляцоўкі ФСК «Прыдзвінне».
Прыемны момант фестывалю - узнагароджанне сем'яў, якія перамаглі ў розныя гады ў раённым конкурсе «Сям'я года». Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч уручыў падарункі сем'ям Кліменцьевых, Волкавых, Маулікаевых, Дайлідзёнак, якія не толькі годна выхоўваюць сваіх дзяцей, але і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Полаччыны.
... А фестываль працягваўся. Фотазоны, аквагрым, шоу мыльных бурбалак, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, выдатнае надвор'е стварылі па-сапраўднаму святочны настрой!
Фота Іллі Швядко.