Трэба памятаць, што вада - гэта крыніца павышанай небяспекі.
Шмат утапленняў адбываецца ў невялікіх сажалках, абваднёных кар'ерах, меліярацыйных каналах, якія не могуць з'яўляцца зонамі для адпачынку і купання. Рэкамендуецца адпачываць на пляжах, дно вадаёмаў якіх роўнае, спуск спадзісты і глыбіні дазваляюць бяспечна купацца.
Аматарам рыбнай лоўлі неабходна паклапаціцца аб наяўнасці выратавальных сродкаў (выратавальная камізэлька, вяроўка), не ўжываць спіртныя напоі, каб не стаць ахвярай трагедыі.
Грамадзянам сталага ўзросту трэба быць больш абачлівымі, праяўляць асцярожнасць пры знаходжанні ля вадаёмаў на прыватных падворках, ля калодзежаў.
Неабходна бацькам лепш кантраляваць вольны час сваіх непаўналетніх дзяцей, не пакідаць іх без нагляду каля вадаёмаў. Падлеткі павінны знаходзіцца каля вадаёмаў толькі з дазволу бацькоў, а малалетнія дзеці пад пільнай увагай дарослых.
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах неабходна выконваць наступныя меры бяспекі:
- купацца можна толькі ў дазволеных месцах;
- нельга ныраць у незнаёмых месцах - на дне могуць апынуцца прытопленыя прадметы;
- нельга ўзбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;
- нельга заплываць за буі і выплываць на фарватэр;
- нельга купацца ў штармавое надвор'е;
- калі вы апынуліся ў вадзе на моцнай плыні, не плывіце насустрач плыні, трэба плыць па плыні, але так каб паступова набліжацца да берага;
- калі патрапілі ў вір, набярыце як мага больш паветра, нырніце і паспрабуйце рэзка звярнуць у бок ад яго;
- не варта купацца пры нядужанні, павышанай тэмпературы, вострых інфекцыйных захворваннях;
- калі звяло курчай мышцы, паспрабуйце расцерці зведзеныя мышцы, паклічце дапамогу;
- нельга падаваць крыкі ілжывай трывогі;
- нельга падплываць да судоў (маторных, ветразных, вёсельных лодак) і іншым плавальным сродкам;
- нельга скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычалаў, іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтых мэт;
- нельга плаваць на дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах.
З надыходам купальнага сезона года ўсім грамадзянам неабходна выконваць асаблiвую асцярожнасць пры адпачынку ля вадаёмаў і на вадзе, тады адпачынак будзе сапраўды бяспечным і прыемным.