У Віцебскай вобласці даецца старт акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!»

13.05.2023

З 10 мая па 1 чэрвеня ў рэспубліцы пройдзе прафілактычная акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.

Ратавальнікі падрыхтавалі розныя формы работы правядзення акцыі. На тэлебачанні будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, радыёэфір напоўніцца аўдыёінфармацыяй і віктарынамі, у друку выйдуць тэматычныя старонкі і спецыяльныя рубрыкі. Цэнтры бяспекі правядуць урокі бяспекі для маладых мам.

Першы этап пройдзе ў перыяд з 10 па 19 мая, які прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і. А што можа быць лепш для сямейнага адпачынку, як ні парк атракцыёнаў, ды яшчэ і ад ратавальнікаў? Таму ў кожным рэгіёне разгорнецца парк бяспекі «МНС-ЛЭНД», дзе бацькі і дзеці змогуць паспаборнічаць у ведах па бяспецы жыццядзейнасці. Без увагі не застануцца і аматары актыўнага адпачынку – для іх прапагандысты правядуць спартыўнае свята «Мама, тата, мы - у бяспецы моцныя!». Дзяцей і іх бацькоў чакае займальная конкурсная праграма, удзельнічаючы ў якой неабходна паказаць не толькі свае спрыт і кемлівасць, але і веды ў галіне бяспекі

Маштабныя мерапрыемствы разгарнуцца і ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах, у дзіцячых крамах.

Другі этап акцыі стартуе з 22 мая і прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Багаж сваіх ведаў папоўняць маладыя мамы ва ўстановах адукацыі і цэнтрах бяспекі вобласці. Тут маладыя бацькі стануць «галоўнымі экспертамі» ў бяспецы дзяцей у побыце, паўдзельнічаюць у інтэрактыўнай гутарцы «Веру-не веру» і стануць удзельнікамі інтэлектуальнай гульні «Супер мама. Супер тата».

Не застануцца без увагі і бацькі, якія ўжо водзяць сваё дзіця ва ўстанову адукацыі. Для іх будуць арганізаваны бацькоўскія сходы, дзе з імі прапагандысты правядуць анкетаванне, віктарыну з бацькамі, пераможцам уручаць білет для ўсёй сям'і на экскурсію ў Цэнтр бяспекі, пажарную аварыйна-выратавальную частку або іміджавы аб'ект МНС. Маштабныя мерапрыемствы пройдуць і ў шматдзетных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сем'ях СНС.

Завершыцца акцыя 1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей маштабнымі мерапрыемствамі для жыхароў рэгіёнаў. Гасцей свята чакаюць мноства «кропак актывацыі». Так, дзеці і іх бацькі змогуць праверыць свае веды па бяспецы ў віктарынах, адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі, надзеўшы баявую вопратку, патушыць імправізаваны пажар, знайсці небяспечныя месцы ў кватэры і многае іншае. На ўсіх лакацыях удзельнікі мерапрыемства не толькі атрымаюць шмат карыснай інфармацыі, неабходнай для бяспечнага адпачынку падчас летніх канікул, але і заробяць карысныя падарункі.

Далучайцеся да акцыі, дзяліцеся бяспекай з роднымі і блізкімі, сябрамі і суседзямі.