Прафесійнае спаборніцтва спецыялістаў паўночнага рэгіёна ў дзень медыцынскай сястры прыме Наваполацк. За перамогу будуць змагацца восем удзельніц ва ўзросце да 35 гадоў. Полацк прадставіць Марыя Станкевіч, медыцынская сястра афтальмалагічнага кабінета Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі.
Ім трэба будзе пераадолець чатыры этапы, сярод якіх дэфіле ў медыцынскіх халатах, візітоўка пад знакам міру і стварэння, хатняе заданне і дэманстрацыя арыгінальнага жанру. У апошнім трэба адлюстраваць інавацыйныя падыходы працы з пацыентамі.
Па выніках правядзення прафесійнага творчага спаборніцтва ўсе ўдзельніцы атрымаюць дыпломы, кветкі і прызы ад першасных прафсаюзных арганізацый. Пераможцу конкурсу дастанецца галоўны прыз ад Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.