Аддзел унутраных спраў Полацкага раённага выканаўчага камітэта нагадвае!

12.05.2023

Штогод з надыходам вяснова-летняга сезону і ўсталяваннем спрыяльных умоў надвор'я для адпачынку расце колькасць ахвяр на вадзе.

У адпаведнасці з рашэннем Полацкага раённага выканаўчага камітэта ад 30.03.2023 г. № 713 «Аб мерах па ахове жыцця людзей на вадаёмах і падрыхтоўцы месцаў адпачынку» на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка вызначаны два месцы масавага адпачынку грамадзян ля вады:

- штучны вадаём у в. Бельчыца, Полацкага раёна;

- Левы бераг ракі Заходняя Дзвіна (у раёне парку на Кургане Бессмяротнасці ў г.Полацку).

А таксама дадзеным рашэннем устаноўлены месцы на тэрыторыі г. Полацка, забароненыя для купання:

- кар'еры па вул. Паркавая;

- правы, левы бераг р. Заходняя Дзвіна (акрамя месца масавага адпачынку ў раёне парку на Кургане Бессмяротнасці ў г. Полацку);

- правы, левы бераг р. Палата;

- водныя аб'екты, размешчаныя ў раёне 4-га зав. Паркавага і вул. Паркавай, вул. Чкалава, вул. Я. Купалы, у раёне «Спас-Слабада», вул. Шміта ў г. Полацку.

У цяперашні час, калі надыходзіць пара канікул, адпачынкаў, неабходна памятаць, як самім, так і строга папярэдзіць дзяцей, што вада, калі да яе ставіцца з бестурботнасцю, можа прынесці бяду. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам папярэдзіць бяду!

Беражыце сябе і дзяцей!