Дадатковы адбор Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» адбудзецца ў Віцебску 13 мая

11.05.2023

Як паведамляе тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна» 13 мая 2023 года ў 11.00 на базе ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» (вул.Маякоўскага, 1) па просьбах дзяўчат, зацікаўленых ва ўдзеле ў XIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», але якія не мелі магчымасці прыняць удзел у раней праведзеных кастынгах, пройдзе дадатковы адбор.

Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчыны:

якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы);

ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў уключна на дату правядзення фіналу;

якія маюць рост не ніжэй за 172 см;

якія ніколі не былі ў шлюбе;

якія не маюць дзяцей.

Удзельніцам дадатковага адбору пры сабе неабходна мець пашпарт, аблягае адзенне, абутак на высокім абцасе, купальнік, гумку для валасоў, дапускаецца мінімум касметыкі.

Рэгістрацыя працуе з 10.00.