У Полацку прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12.04.2023

На пл. Свабоды адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, падчас якога ўшанавалі памяць загінуўшых.

Галоўнымі гасцямі былі жывыя відавочцы злачынстваў нацыстаў і подзвігаў салдат Вялікай Айчыннай. У іх адрас прагучалі словы падзякі за тое, што яны ў мірныя гады добрасумленна працавалі, аднаўляючы краіну, што асабістым прыкладам выхоўваюць новае пакаленне палачан.

За гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску.

У Полацку на сённяшні дзень пражывае 221 былы малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў.

У канцы мітынгу ўдзельнікі ўсклалі кветкі.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by/?p=99664