Аб рамеснай дзейнасці

12.04.2023

З 1 ліпеня 2023 года рамеснікі, якія не спынілі ажыццяўленне дзейнасці, пры адсутнасці рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прымяненні збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці абавязаны перайсці на прымяненне падатку на прафесійны даход.

Рамеснікі, якія прэтэндуюць на прымяненне збору пасля 30 чэрвеня, могуць прадставіць у мясцовыя органы па месцы жыхарства інфармацыю аб ажыццяўляемай імі дзейнасці, на падставе якой будзе прынята рашэнне аб магчымасці прымянення збору канкрэтнай фізічнай асобай.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне.

https://www.pvestnik.by/?p=99653