Палачанін стаў пераможцам рэспубліканскага фэста юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

12.04.2023

У Мінску на базе Цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. У ліку пераможцаў палачанін.

Спачатку - з лістапада мінулага года па сакавік бягучага - праводзіўся абласны этап конкурсу. На Віцебшчыне яго ўдзельнікі падрыхтавалі 130 відэаролікаў, у якіх прэзентавалі 87 музеяў і 43 музейныя пакоі. Лепшых выбіралі ў дзвюх намінацыях. У першай — «Роднымі пуцявінамі» - ацэньваліся завочныя экскурсіі. Аўтары работ у намінацыі «Скарбонка часу» павінны былі асвоіць музейны маркетынг і стварыць арыгінальныя рэкламныя ролікі, якія распавядаюць, чым унікальныя і асаблівыя іх музеі, чым яны могуць здзівіць і зацікавіць гасцей.

У выніку былі вызначаны 24 самых яркіх і змястоўных відэаматэрыяла. Стваральнікаў 12 з іх запрасілі на заключны этап спаборніцтва юных экскурсаводаў. У сталіцы ўдзельнікі рэспубліканскага фэсту не толькі прэзентавалі свае музеі, але і самі пабывалі на экскурсіях і майстар-класах «Ад ідэі да ўвасаблення», а таксама сустрэліся з міністрам адукацыі Беларусі Андрэем Іванцом.

Так, у намінацыі «Роднымі пуцявінамі» дыплом I ступені Міністэрства адукацыі Беларусі атрымаў Мікіта Голубеў, навучэнец СШ № 16 г.Полацка.

Віншуем!

https://www.pvestnik.by/?p=99657