Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 работнікі розных сфер дзейнасці. У іх ліку палачанка

11.04.2023

Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка, паведамляе прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і ўмацаванне правапарадку, развіццё будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязяў, удасканаленне банкаўскай і падатковай сістэм, заканадаўства ў сферы кіравання дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы, культуры і мастацтве.

Заслугі значнай колькасці работнікаў розных сфер адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». Сярод іх - начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Драздова.

Віншуем!

https://www.pvestnik.by/?p=99639