Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яшчэ раз нагадвае пра шкоду сумніка і пра пагражаючыя штрафы за выкарыстанне яго ў азеляненні

11.04.2023

Жоўтыя мяцёлкі гэтай высокай травы знаёмы кожнаму. Хтосці бачыў зараснікі ў пустках, у кагосці суседзі высадзілі за плотам як дэкаратыўную восеньскую кветку.

Дачнікі далі залатальніку нават назву - «беларуская мімоза». Праўда, з далікатнай кветкай гэта пустазелле радніць хіба што колер. Радзіма залатарніка - Паўночная Амерыка. Яго некантралюемае распаўсюджванне прыводзіць да прыгнёту і поўнага выцяснення экасістэм іншых раслін. Змяняюцца мясцовая флора і фаўна. Залатарнік вельмі хутка захоплівае тэрыторыі. У яго няма натуральных ворагаў ні сярод раслін, ні сярод жывёл і казурак. Кожны куст дае да ста тысяч насення, якое адрозніваецца высокай усходжасцю. З гадамі карэнішчы пачынаюць вылучаць у глебу атрутныя рэчывы, якія душаць рост іншых раслін.

 Для захавання біялагічнай разнастайнасці Мінпрыроды забараніла да распаўсюджвання ў Беларусі клён ясенелісты, рабінію ілжэакацыю, баршчэўнік Сасноўскага, баршчэўнік Мантэгацы, залатарнік канадскі, залатарнік гіганцкі, каноплі пасяўныя, мак снатворны, эхінацыстыс лопасцевы.

Распаўсюджванню залатарніка дапамагаюць самі людзі: упрыгожваюць непатрабавальнай раслінай кветнікі, высаджваюць на могілках. Спрыяе гэтаму і прыхаваная рэклама. Вядомы беларускі брэнд адзення, прадстаўляючы сваю новую восеньскую калекцыю, даў у рукі мадэлям галінкі залатніка. А сёлета фларысты на ўсю моц устаўлялі жоўтыя пэндзлі ў святочныя букеты да 1 верасня.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб недапушчальнасці выкарыстання ў азеляненні інвазійных раслін і абяцае штрафаваць за іх распаўсюджванне. За невыкананне, неналежнае або несвоечасовае выкананне патрабаванняў па знішчэнні залатарніка, выдадзеных органамі Мінпрыроды і выканаўчымі камітэтамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.1 КоАП з накладаннем штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь - на сёння гэта 740 рублёў.

Як знішчыць?

Калі залатарнік на ўчастку распаўсюджваецца не вельмі шырока, падыдзе механічны спосаб - шматразовае кашэнне на працягу сезона нават невялікіх парасткаў да 15 - 20 сантыметраў. На вялікіх плошчах лепш выкарыстоўваць гербіцыды ці камбінаваны спосаб. Калі залатарнік расце на клумбе, то кожны год, як толькі мяцёлка пачне цямнець (а значыць, хутка на месцы кветак з'явіцца насенне), варта зразаць яе і абавязкова ўтылізаваць у кампостных ямах (на глыбіні 40 см). Карэнішча таксама трэба выдаліць, высушыць, выкінуць ці спаліць.

Фота з адкрытых крыніц.