Мікалай Шаўчук: ««Беларускі лідар правільна і своечасова падняў пытанне аб тым, што жыхары сельскай мясцовасці павінны знаходзіцца ў аднолькава камфортных умовах з гараджанамі»

10.04.2023

Мікалай Шаўчук, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Беларускі лідар правільна і своечасова падняў пытанне аб тым, што жыхары сельскай мясцовасці павінны знаходзіцца ў аднолькава камфортных умовах з гараджанамі, мець якасны ўзровень жыцця — ад дарожнай інфраструктуры да забеспячэння таварамі і паслугамі. Для гэтага, вядома, неабходна кожнаму годна працаваць.

Наша краіна сёння мае багаты вопыт у аграрнай галіне. Многае зроблена, аднак самае галоўнае - стварыць якасную айчынную прадукцыю, якая будзе запатрабавана не толькі ў кожнай беларускай сям'і, але і ў нашых суседзяў. У гэтым кірунку праца будзе працягвацца.

Асноўная задача - развіваць эканоміку, працаваць з поўнай аддачай, каб разам ствараць лепшую будучыню.

https://www.pvestnik.by/?p=99520