Узровень вады ў Заходняй Дзвіне ў Полацкім раёне пачаў зніжацца

10.04.2023

На Палатчыне паводкавая сітуацыя пакуль застаецца няпростай, нягледзячы на тое, што ўжо на працягу пяці дзён фіксуецца зніжэнне ўзроўню вады ў Заходняй Дзвіне.

У зоне падтаплення апынуліся прыватныя дамы на 2-м завулку Фрунзэ і Правабярэжным, парк ля падножжа Кургана Бессмяротнасці.

Па інфармацыі ГС Полацк 6 красавіка быў зафіксаваны максімальны ўзровень вады  – 1118 см. Цяпер – 1078 см. За мінулыя суткі ўзровень знізіўся на 16 см, але пакуль застаецца на небяспечна высокай адзнацы.

Штодня работнікамі Полацкага ГРАНС праводзіцца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі і стану спраў з затапленнямі. Жыхарам вёсак Астроўшчынскага сельсавета, якія аказаліся адрэзанымі ад вялікай зямлі, аказваецца дапамога ў дастаўцы прадуктаў і прадметаў асабістай гігіены.

Фота Аксана Шуйская.

https://www.pvestnik.by/?p=99597